Традыцыйна ў першую нядзелю кастрычніка Беларусь адзначае Дзень настаўніка

6 октября 2019

«Дзякуй за працу і за тое, што навучылі",  - менавіта гэтыя словы сёння гучаць у адрас беларускіх педагогаў. Традыцыйна ў першую нядзелю кастрычніка Беларусь адзначае Дзень настаўніка. Віншаванне педагагічным работнікам накіраваў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Сёння ў сферы адукацыі працуюць больш за 153 тысячы педагогаў. І па-ранейшаму твар прафесіі  жаночы. Звыш 80  працэнтаў настаўнікаў - прадстаўніцы прыгожай паловы. 

Дарэчы, з кожным годам расце і  прэстыж прафесіі настаўніка. У першую чаргу гэтаму спрыяе адкрыццё педагагічных класаў у агульнаадукацыйных школах. Напрыклад, сёлета каманду настаўнікаў Беларусі папоўнілі  чатыры  з паловай тысячы маладых спецыялістаў.

Быць прыкладам кожнаму, выхаваць, навучыць і пры гэтым пакінуць сілы для працы на ўласным участку. Настаўнік на сяле - прафесія, якая заслугоўвае асаблівай увагі. Як і чым жывуць настаўнікі ў беларускіх аграгарадках, мы раскажам сёння ў "Галоўным эфіры".