Да акцыі "У славу агульнай Перамогі!" далучыўся Кастрычніцкі раён Мінска

13 ноября 2019
"У славу агульнай Перамогі!". Да гэтай патрыятычнай акцыі сёння далучыўся Кастрычніцкі раён Мінска. На яго тэрыторыі пяць брацкіх магіл часоў Вялікай Айчыннай вайны. Чатыры з іх ужо добраўпарадкаваны, сёння прыбралі пятую - ля станцыі Калядзічы. Менавіта там у 1944-м былі пахаваныя амаль тысяча салдат, якія абаранялі Мінск. Зямлю з усіх месцаў воінскіх пахаванняў збіраюць у спецыяльныя капсулы, каб у дзень 75-годдзя Перамогі - 9 Мая наступнага года - перадаць іх у храм-помнік Усіх Святых у Мінску.

Акцыя "У славу агульнай Перамогі!" - міжнародная. Яе ініцыяваў Беларускі культурны цэнтр духоўнага адраджэння. Зямля з розных брацкіх магіл на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі будзе перададзена ў крыпту храма-помніка. У зборы зямлі і добраўпарадкаванні пахаванняў актыўна прымаюць удзел школьнікі і моладзь.