Байдэн аб'явіў велікодную нядзелю "днём бачнасці трансгендараў"

31 марта 2024

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выклікаў разлютаванасць кансерватараў у сацсетках, аб'явіўшы велікодную нядзелю "днём бачнасці трансгендараў".

Указ вывесілі на сайце Белага дома. У ім таксама ўтрымліваецца заклік далучыцца да паляпшэння жыцця тых, хто змяніў пол. Яшчэ з новых тэндэнцый гэтага сезона - дзецям забаранілі на конкурсе велікодных яек Белага дома маляваць любую рэлігійную сімволіку, а таксама тую, што можа абразіць па прыкмеце гендара або расы, паведамляе "Дэйлі Мейл".

Выбарчы штаб былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа запатрабаваў ад Байдэна папрасіць прабачэння перад мільёнамі хрысціян. Там дзеянні амерыканскага лідара назвалі "богазневажаннем" і прыкладам наступу на хрысціянскую веру.