Баварскі прэм'ер раскрытыкаваў міграцыйную палітыку Ангелы Меркель

10 февраля 2016
Хорст Зеехофер, які раней неаднаразова заклікаў урад ФРГ скараціць паток бежанцаў, назваў дзеянні канцлера "панаваннем беззаконня". Лідар Хрысціянска-сацыяльнага саюза адзначыў, што бежанцы і мігранты працягваюць бесперашкодна ўязджаць у Германію без неабходных дакументаў. Раней Зеехофер прыгразіў Меркель падаць у Канстытуцыйны суд на яе і ўвесь урад краіны, калі за два тыдні на мяжы не навядуць парадак.