Аўстрыя працягвае змагацца з магутнай паводкай

2 ноября 2018

Пад ударам стыхіі - паўднёвая федэральная зямля Карынтыя. Сітуацыю з рэгіёне пагоршылі праліўныя дажджы. У горадзе Вайдэг прарвала плаціну. Сотні хатніх гаспадарак застаюцца без электрычнасці. Наступствы стыхійнага бедства ў рэгіёне ліквідуюць сотні вайскоўцаў, пажарнікі і супрацоўнікі экстранных служб. Пагодная непагадзь суправаджаецца штармавым ветрам. Яго магутныя парывы нанеслі шкоду мясцовай славутасці - сярэднявечнай крэпасці Хаэнзаальцбург.