Авіяцыя прыступіла да тушэння маштабных лясных пажараў у Сібіры

31 июля 2019

На поўнач Краснаярскага края адпраўленыя тры самалёты МНС. З полымем змагаюцца і на зямлі сотні пажарнікаў і спецтэхніка. Да гэтага часу не могуць узяць полымя пад кантроль. Тэрыторыя, абхопленая агнём, ужо перавысіла тры мільёны гектараў. Тым часам сіноптыкі не выключаюць, што дым пажараў з Сібіры можа дабрацца нават да Масквы, калі ў раён здарэння прыйдзе антыцыклон.

Змагаюцца з агнём і на Захадзе. Гарыць поўнач Францыі - на месца адпраўленыя дзве сотні пажарнікаў. Агнём знішчана амаль 500 гектараў сельгасугоддзяў, у некаторых рэгіёнах прыйшлося эвакуіраваць людзей.