Арктычны цыклон нясе Еўропе не толькі снегапады і тэмпературны мінус, але і нагрузку на энергасістэму

11 декабря 2022

Агенцтва "Блумберг" папярэджвае, што энергетычная сістэма  Еўропы можа сутыкнуцца з сур'ёзнай нагрузкай у сувязі з прыходам арктычнага цыклону. На наступным тыдні ў еўрапейскіх гарадах чакаюцца мінусовыя тэмпературы са снегападамі. Як адзначае агенцтва, цёплая восень зменшыла спажыванне газу і дапамагла захаваць запасы ў сховішчах. Аднак зараз энергасеткі рэгіёна сутыкнуцца растучым попытам на ацяпленне і недахопам паставак з ветрапаркаў Вялікабрытаніі, Германіі і паўночных краін. Цяжкасці адчуваюць таксама атамныя электрастанцыі Францыі і Швецыі. У Германіі сеткавы рэгулятар заклікаў мясцовых жыхароў скараціць ацяпленне свайго жылля для эканоміі паліва. А ўлады Эстоніі рыхтуюць насельніцтва да адключэнняў электрычнасці зімой. Пачнуць з дзвюх гадзін на дзень і, верагодна, на гэтым не спыняцца. Пры гэтым Талін адобрыў адпраўку Кіеву партыі электрагенератараў.