Сёння Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі прымаў віншаванні з юбілеем

16 октября 2013
На святочным канцэрце дыпломы і ганаровыя граматы ўручылі не толькі выкладчыкам каледжа, але і самым актыўным і таленавітым навучэнцам. За два дзясяткі гадоў выпускнікамі навучальнай установы сталі больш чым 20 тысяч чалавек. Зараз на выбар абітурыентаў чатыры факультэты і больш за дзясятак спецыяльнасцяў. Сёлета ў каледжы з'явілася і пяць новых лабараторый, дзве з іх - інтэрактыўныя.

Адзначым, у нядаўна апублікаваным сусветным рэйтынгу развіцця інфармацыйна-камп'ютарных тэхналогій Беларусь паднялася на пяць пунктаў і замацавалася на 41-й пазіцыі з амаль 160-ці магчымых.