Амурская вобласць прыходзіць у сябе пасля маштабнай паводкі

5 сентября 2013

У Амурскай вобласці, дзе вада паступова спадае, людзі вяртаюцца ў свае дамы. Жыхары разбіраюць завалы, рамантуюць платы, выпампоўваюць з будынкаў ваду. Ім дапамагаюць аднаўленчыя брыгады, у складзе якіх супрацоўнікі МНС і Мінабароны, валанцёры і студэнты. Некаторыя з іх ужо працавалі ў такіх зонах бедства - летась яны аднаўлялі пасля наймацнейшай паводкі Крымск.


Атрад будучых пажарных - 130 чалавек - застанецца ў Прыамур'і да кастрычніка. Аднаўленчымі працамі ў рэгіёне зараз займаюцца 54 брыгады, а гэта каля тысячы спецыялістаў і валанцёраў. Акрамя таго, аднаўляць масты і дарогі дапамагаюць ваенныя. Працы вядуцца цэлы дзень, бо часу засталося мала: на парозе зіма.