Амерыканскі сенат адобрыў праект бюджэту на наступны год

19 декабря 2013

Раней дакумент падтрымалі ў ніжняй палаце. Дакумент вызначае расходную частку федэральнага бюджэту ў кожным з двух найбліжэйшых фінансавых гадоў на ўзроўні крыху вышэйшым за трыльён долараў. Чакаецца, што дэфіцыт паменшыцца на 23 мільярды. Гэта адбудзецца дзякуючы скарачэнню асобных артыкулаў бюджэту і павелічэнню збораў у дзяржказну, у тым ліку ў пенсіённыя фонды і на бяспеку авіяперавозак.