Амерыканскі экстрэмал дзівіць небяспечнымі трукамі

14 января 2014

Амерыканскі экстрэмал Мэт Олсан не стамляецца дзівіць сваімі небяспечнымі трукамі. Гэтым разам ён абраў мост у прыгарадзе Даласа. Як сказаў Олсан, калі праехаў на двух колах па арках моста, яму пашанцавала, што надвор'е было не занадта ветранае. Тэхаскія паліцэйскія паспяшаліся папярэдзіць: калі хто-небудзь захоча паўтарыць падобны трук, хай рыхтуецца да вялікага штрафу.