Амерыканскія авіякампаніі адмянілі больш як 2 000 рэйсаў

2 февраля 2015
Вылет яшчэ больш як тысячы самалётаў затрымліваецца. На Сярэдні Захад і паўночны ўсход ЗША зноў насоўваецца моцная снежная бура. Сіноптыкі гавораць, што ў зоне стыхіі ў наступныя дні апынуцца каля ста мільёнаў чалавек - амаль траціна насельніцтва ЗША. На Сярэднім Захадзе снегапады ўжо пачаліся, а на паўночны ўсход бура абрынецца ў наступныя гадзіны. У Нью-Ёрку, Бостане і Чыкага можа выпасці яшчэ 30 сантыметраў снегу. Усё гэта пасля магутнага снежнага шторму, які абрынуўся на ўзбярэжжа Атлантыкі тыдзень таму.