9 Мая - нацыянальнае свята ў шэрагу еўрапейскіх дзяржаў

9 мая 2017

У сталіцы Сербіі Бялградзе адбыўся парад ваеннай тэхнікі і авіяшоу. Прэзідэнт Аляксандр Вучыч выступіў з прамовай да Дня Перамогі, ён выказаў словы падзякі героям, якія выратавалі народы ад фашызму.

Фатаграфіі сваіх сваякоў, якія ўдзельнічалі ў абароне айчыны, у рамках акцыі "Несмяротны полк" сёння неслі ў Босніі і Герцагавіне, Сербіі, Македоніі, Чарнагорыі і Славакіі. Кіраўнікі краін усклалі вянкі да помнікаў вызваліцелям, на цырымоніях прысутнічалі ветэраны, студэнты, запрошаныя госці.