75-годдзе Перамогі над нацызмам адзначаюць у краінах Еўропы

8 мая 2020
У Вялікабрытаніі адбудзецца хвіліна маўчання, пасля чаго прагучыць зварот да нацыі каралевы. Канцлер ФРГ Ангела Меркель прыме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі на тэрыторыі мемарыяла памяці ахвяраў вайны і гвалту ў Берліне. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон усклаў вянок да Магілы Невядомага Салдата ў Парыжы.