700 тысяч подпісаў у падтрымку рэферэндуму аб забароне аднаполых шлюбаў у Харватыі

29 мая 2013

Харвацкае грамадзянскае аб'яднанне У імя сям'і сабрало больш як 700 тысяч подпісаў у падтрымку рэферэндуму аб забароне аднаполых шлюбаў. Прапаноўваецца зацвердзіць азначэнне шлюбу, як саюз мужчыны і жанчыны, і занесці адпаведныя папраўкі ў асноўны закон краіны. Збор подпісаў праходзіў на інтэрнэт-сайтах, а таксама ў каталіцкіх і праваслаўных храмах, мячэцях і каледжах Харватыі.