56-я цырымонія ўручэння Грэмі праходзіць у Лос-Анджэлесе

27 января 2014

Урачыстая 56-я цырымонія ўручэння Грэмі праходзіць у Лос-Анджэлесе. Галоўнай кампазіцыяй мінулага года прызнаная песня Royals, выкананая 17-гадовай новазеландкай Лорд.


Грэмі ў намінацыі Лепшая рок-кампазіцыя атрымаў Пол Макартні за Cut Me Some Slack. Ён таксама выступіў на сцэне са сваім партнёрам па групе The Beatles Рынга Старам. Яны атрымалі Грэмі за асобы ўклад і дасягненні ў музычнай індустрыі.


Прэмія Грэмі прысуджаецца Нацыянальнай акадэміяй мастацтва і тэхнікі грамзапісу ЗША за дасягненні ў галіне музыкі па выніках года.