42 загінуўшыя падчас авіяўдару па мячэці ў сірыйскай вёсцы Аль-Джына

17 марта 2017

Не менш як 42 чалавекі загінулі падчас авіяўдару па мячэці ў сірыйскай вёсцы Аль-Джына ў правінцыі Алепа. Больш за сотню чалавек параненыя. Вядома, што ў выніку паветранай бамбардзіроўкі будынак абваліўся. Частка людзей усё яшчэ знаходзіцца пад заваламі. Усе пацярпелыя - мірныя жыхары. Які з канфліктуючых бакоў нанёс удар па мячэці, пакуль невядома.