Орша прымае IX Міжнародны эканамічны форум

24 апреля 2019

Ад прадуктаў харчавання да станкабудавання. Орша прымае IX Міжнародны эканамічны форум і ўніверсальную выставу-кірмаш. Яго ўдзельнікамі сталі звыш паўсотні вядучых айчынных кампаній, прадстаўнікі бізнес-колаў Беларусі, Расіі, Польшчы і Прыбалтыкі. Дэгустацыя прадукцыі, прэзентацыі, перамовы - праграма форуму шырокая. Прадугледжаны абмен вопытам свабодных эканамічных зон і знаёмства з ільготнымі ўмовамі для вядзення бізнесу. 

Сяргей Набешка, намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты:  "Аршанскі рэгіён - гэта адметнасць, гэта жамчужына Рэспублікі Беларусь, дзе створаны самыя ўнікальныя прававыя ўмовы. Безумоўна, мы чакаем істотнага павелічэння ўдзелу нашых найбліжэйшых партнёраў, нашых краін-суседзяў у развіцці Аршанскага рэгіёна, у стварэнні сумесных прадпрыемстваў". 

Форум прадоўжыцца чатыры дні. У Балбасаве яго ўдзельнікам прэзентуюць магчымасці мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу.