23 чалавекі загінулі з-за спякоты ў Японіі ўсяго за адзін тыдзень

14 августа 2019
Больш як 12 тысяч былі шпіталізаваныя. Найбольшая колькасць пацярпелых у Токіа - там слупок тэрмометра часам узлятаў да 40 градусаў па Цэльсіі. Метэаролагі папярэджваюць - анамальная спякота можа пратрымацца ў краіне яшчэ два тыдні. Улады заклікаюць да асцярожнасці - абавязкова насіць галаўныя ўборы, піць больш вадкасці і менш знаходзіцца пад адкрытым сонцам.