221 чалавек загінуў у ЗША ў выніку страляніны за апошнія два гады

7 мая 2018

221 чалавек загінуў у ЗША за апошнія два гады ў выніку страляніны ў грамадскіх месцах. Аб гэтым паведамляецца ў дакладзе ФБР. Удакладняецца, што пры гэтым не ўлічваліся інцыдэнты, удзельнікамі якіх былі члены банд або наркагандляры, а таксама здарэнні, звязаныя з неасцярожным абыходжаннем са зброяй. Да самай вялікай колькасці ахвяр - 58 загінуўшых і 489 параненых - прывяла страляніна, якую ўчыніў першага кастрычніка мінулага года ў Лас-Вегасе 64-гадовы Стывен Пэдак.