200 мільёнаў. Колькасцю падпісчыкаў у "Інстаграме" Раналду абагнаў Леа Месі

30 января 2020
Новы сусветны рэкорд устанавіў Крышціяну Раналду. Гэтым разам не футбольны, а ў інтэрнэце. На старонку зорнага футбаліста ў "Інстаграме" падпісаліся цэлых 200 мільёнаў чалавек! Такім чынам Раналду колькасцю фаловераў абагнаў спявачку Арыяну Грандэ, акцёра Дуэйна Скалу Джонсана і свайго футбольнага праціўніка Леа Месі.