У Слуцкім раёне ўбрана 70% плошчаў

6 августа 2013

Мяжу ў дзве тысячы тон першым па краіне пераадолеў экіпаж камбайнераў у Слуцкім раёне. Сямейны дуэт працуе па 14 гадзін за суткі. Што дапамагае дабіццца такіх высокіх вынікаў?

Са Слуцкага раёна Улада Карніцкая.


Іх уклад у каравай-2013 смела можна назваць не толькі сямейным, але і адным з самых вялікіх. Літаральна напярэдадні экіпаж Мікалая і Вольгі Валасач пераадолеў мяжу ў дзве тысячы тон збожжа. Бацька і дачка сталі першымі двухтысячнікамі ў цэнтральным рэгіёне краіны.


Больш за тое, менавіта Слуцкі раён, дзе і працуе сям'я, выйшаў у лідары сярод раёнаў Беларусі. Першыя сто тысяч тон намалацілі менавіта тут. Мясцовыя аграрыі не ўтойваюць, што адзін з сакрэтаў поспеху - мадэрнізацыя. Абнавілі не толькі парк машын, але і абсталяванне, якое адказвае за захаванасць ураджаю. У 23 гаспадарках.


Новая лінія па дапрацоўцы насення ў Лучніках пачала працаваць толькі год таму. Але з першых дзён, гавораць аграрыі, на 5 з плюсам.


Намалочанае камбайнам збожжа пасля сушкі прывозяць сюды вось у такім выглядзе. Пасля таго як яно праходзіць апрацоўку на новай лініі, як тут гавораць, яно становіцца элітным. Адбор праходзіць толькі лепшае насенне.


Раней, калі засявалі палі, прыкладна чвэрць збожжа проста не ўзыходзіла. Ачыстка зерня адбывалася ўручную. З новай лініяй і новы вынік. Як гавораць, не прарастае ўсяго толькі адзін працэнт насення са ста.


Тры складаныя сістэмы па чарзе чысцяць насенне, але сэрца гэтай лініі - пнеўмастол. Спецыяльны механізм, які, дарэчы, і адбірае якасныя зярняткі аднолькавага памеру. Чалавеку застаецца толькі сачыць, з гэтым выдатна спраўляецца ўсяго адзін работнік.


У лідарах намалоту збожжа ў краіне па-ранейшаму сталічны рэгіён. Яму да мільёна не хапае ўсяго 70 тысяч тон. Другі радок па сабраным ураджаі займае Магілёўская вобласць. Яна ўпершыню абагнала паўднёвыя рэгіёны. Як стала вядома сёння, менавіта ў Магілёўскай вобласці з'явіліся новыя рэкардсмены намалоту збожжа - два экіпажы камбайнераў практычна адначасова перасягнулі 3 тысячы тон.