13 чалавек загінулі пры крушэнні знішчальніка ў Ейску (Расія)

18 октября 2022
У Расіі высвятляюць прычыны крушэння Су-34. У Ейску ў знішчальніка-бамбардзіроўшчыка пры ўзлёце з ваеннага аэрадрома на навучальна-трэніровачны палёт загарэўся адзін з рухавікоў.  Абодва лётчыкі катапультаваліся. Машына звалілася ў двор 9-павярховага дома. Пры ўдары адбыўся разліў паліва і пачаўся пажар. Загінулі 13 чалавек, сярод іх трое дзяцей. Яшчэ 22 чалавекі пацярпелі. Падчас выратавальнай аперацыі атрымалася выратаваць 68. Разбор завалаў на месцы трагедыі завершаны. Эвакуіраваных жыхароў дома  размясцілі ў гасцініцах.