Залатая шайба стартуе ў Оршы

11 марта 2014
Рэспубліканскія спаборніцтвы Залатая шайба на прызы Прэзідэнта Беларусі стартуюць сёння ў Оршы. Гэта фінальная серыя гульняў у малодшай узроставай групе. За галоўны прыз турніру будуць змагацца 8 каманд. Акрамя таго, лепшыя юныя хакеісты атрымаюць шанц прадоўжыць навучанне ў спецыялізаваных хакейных школах.