Дзень работнікаў культуры Беларусі

10 октября 2021

Яны захоўваюць культурны код нацыі  і прывіваюць людзям  любоў да прыгожага, несучы мастацтва ў масы. Сёння ў Беларусі - Дзень работнікаў культуры.  З прафесійным святам прадстаўнікоў гэтай сферы  - акцёраў і рэжысёраў, вакалістаў і музыкантаў, мастакоў і літаратараў, а таксама тых, хто дапамагае ім  у стварэнні і афармленні  твораў мастацтва -  павіншаваў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. У нашай сферы культуры багатае мінулае, якое фарміравалася  не адно стагоддзе, а яго спадчына  - нацыянальны набытак, вядомы  далёка за межамі дзяржавы. 

Дарэчы, менавіта сёння завяршаецца тэрмін  грамадскага абмеркавання праекта закона  "Аб змяненні законаў  па пытаннях культуры". Ён размешчаны на сайце Міністэрства культуры, а таксама партале  "Прававы форум Беларусі". Свае заўвагі і прапановы  можаце ўнесці і вы.