Залаты медаль Алімпійскіх гульняў у руках Ганны Гуськовай

17 февраля 2018

Цырымонія ўручэння ўзнагароды вышэйшай пробы адбылася сёння на Olympic Plaza.

Урачыста на вачах сотні балельшчыкаў прадстаўнікі Міжнароднага алімпійскага камітэта цёпла павіншавалі ўсіх прызёраў спаборніцтваў. За цырымоніяй сачыла вялізная армія прыхільнікаў фрыстайлу па ўсім свеце - прамую трансляцыю вёў тэлеканал "Беларусь 5". І, вядома, гімн Рэспублікі Беларусь у гонар алімпійскай чэмпіёнкі.

Золата Ганны Гуськовай стала чацвёртай узнагародай вышэйшай пробы ў гісторыі, якія заваявалі на Алімпійскіх гульнях нашы лыжныя акрабаты. Усяго ж фрыстайлісты выйгралі 7 медалёў. Пачынаючы з Гульняў у Нагана, беларускія прадстаўнікі гэтага віду спорту без узнагарод з Алімпіяд не вярталіся. Пасля Ванкувера ў нашых лыжных акрабатаў выключна золата.