У Барысаўскім раёне афіцыйна адкрыўся завод "БелДжы"

18 ноября 2017

Ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадпрыемства было пабудавана за два з паловай гады сіламі беларускіх і кітайскіх спецыялістаў. Для аўтагіганта "Джылі" - гэта першы вопыт узвядзення завода поўнага цыкла за мяжой. Магутнасці дазваляюць выпускаць 60 тысяч аўтамабіляў за год, але гэты паказчык можна будзе падвоіць. Першы серыйны беларускі легкавы Джылі Атлас напярэдадні сышоў з канвеера.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з сучаснымі працэсамі зваркі, зборкі і афарбоўкі аўтамабіляў. Пакуль тут вырабляюць адну мадэль - красовер Атлас. У наступным годзе лінейка беларускіх "Джылі" папоўніцца яшчэ адным пазадарожнікам і седанам. Прадавацца гэтыя аўто будуць не толькі ў Беларусі, але і на рынку СНД. Пасля ўрачыстай цырымоніі Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з працоўным калектывам. Прэзідэнт адзначыў, што прадукцыя гэтага завода па-сапраўднаму народная.

Падчас зносін з працоўным калектывам былі закранутыя і іншыя актуальныя тэмы. Напрыклад, рэканструкцыя дарогі Мінск - Барысаў, развіццё беларускіх гарадоў, працаўладкаванне маладых спецыялістаў і будаўніцтва жылля.