Жаночай спрынтарскай гонкай працягнецца сёння этап Кубка свету па біятлоне ў Фінляндыі

13 марта 2020
Жаночай спрынтарскай гонкай працягнецца сёння заключны ў сезоне этап Кубка свету па біятлоне. Спаборніцтвы праходзяць у фінскім Кантыялахці і без прысутнасці гледачоў на трыбунах. У складзе зборнай Беларусі на дыстанцыю 7,5 кіламетра не выйдзе Ірына Крыўко. Яе заменіць Дзінара Алімбекава, якая раней абвясціла аб завяршэнні сезона. У заяўцы зборнай Беларусі таксама Ганна Сола і сёстры Ірына і Алена Кручынкіны. "Беларусь 5" пакажа гонку ў прамым эфіры. Пачатак у 17:20.