Пад увагай Дзяржаўтаінспекцыі пешаходы і веласіпедысты

17 мая 2021

Больш за 200 пешаходаў у Мінску за гэтыя выхадныя парушылі правілы дарожнага руху. Не абышлося без ДТЗ з удзелам вадзіцеляў экатранспарту. Такую статыстыку прыводзіць сталічная аўтаінспекцыя. Каб узмацніць кантроль за бяспекай на дарогах, ДАІ з сённяшняга дня праводзіць тэматычную акцыю для школьнікаў. Інтэрактыўныя заняткі дапамагаюць вучням лепш арыентавацца ў правілах і навучыцца іх прымяняць у рэальных умовах, асабліва напярэдадні канікул.

Патрулі ДАІ будуць дзяжурыць на небяспечных участках гарадскіх артэрый, праводзіць прафілактычныя гутаркі з пешаходамі і вадзіцелямі. Акцыя працягнецца да пятніцы.