Жаночая зборная Беларусі па тэнісе 16 красавіка згуляе з Бельгіяй, 17 - з Аўстраліяй

17 февраля 2020
Стаў вядомы расклад групавога этапу Кубка Федэрацыі. Жаночая зборная Беларусі 16 красавіка згуляе з Бельгіяй, 17 - з Аўстраліяй. Кожны матч будзе складацца з трох паядынкаў - двух адзіночных і парнага. Турнір у такім фармаце праводзіцца ўпершыню, яго прыме венгерскі Будапешт. У паўфінал выйдзе толькі пераможца групы.