Мінабароны: ваенная актыўнасць Польшчы каля меж Беларусі ніяк не звязана з міграцыйным крызісам

12 ноября 2021

Як заўважылі ў абаронным ведамстве нашай краіны, дзеянні, што развязаны нашымі суседзямі каля меж Беларусі, па сілах, сродках і маштабах ніяк не звязаны з міграцыйным крызісам. Каля заходніх меж Беларусі створана групоўка колькасцю 15 тысяч чалавек, задзейнічаны сродкі СПА, разгорнута 12 палявых лагераў для размяшчэння польскіх вайскоўцаў і тэхнікі. Міністр абароны Віктар Хрэнін не выключае, што ў рамках рашэння сваіх унутрапалітычных праблем, а таксама праблем усярэдзіне Еўрасаюза, Польшча гатовая развязаць канфлікт, у які хочуць уцягнуць Еўропу.

Беларускія і расійскія дэсантнікі высадзіліся на палігоне Гожскі

Сёння пачалася праверка аднаго з кампанентаў сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы. На палігоне Гожскі праходзіць высадка паветранага дэсанта Беларусі і Расіі ў складзе зводнай групы. Пасля дэсантавання беларускія і расійскія байцы выканаюць шэраг навучальна-баявых задач, у тым ліку захоп і ўтрыманне плацдарму, пошук і знішчэнне дыверсійна-разведвальных груп праціўніка і пазапраўных узброеных фарміраванняў.

Створаная сістэма рэагавання дазваляе гарантаваць бяспеку Саюзнай дзяржавы

Пасля завяршэння комплекснай адпрацоўкі ўсіх задач тактычнага дэсанта яго ўдзельнікі вернуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі.