Жаночая зборная Беларусі па біятлоне заняла 11-е месца ў эстафеце на этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе

9 декабря 2019
Жаночая зборная Беларусі па біятлоне з адным штрафным кругам  заняла 11-е месца ў эстафеце на стартавым у сезоне этапе Кубка свету, які прайшоў у Эстэрсундзе. У складзе нашай каманды на дыстанцыі змагаліся Дзінара Алімбекава, Алена Кручынкіна, Ганна Сола і Ірына Крыўко. Перамогу святкавалі нарвежкі.