Жаночая біятлонная эстафета ў Аберхофе не прынесла беларускам станоўчых эмоцый

7 января 2018

Жаночая біятлонная эстафета ў нямецкім Аберхофе не прынесла беларускам станоўчых эмоцый. Трэнерскі штаб выставіў эксперыментальны склад: Скардзіна, Пісарава, Алімбекава і Домрачава. І калі першыя 2 этапы дазвалялі спадзявацца на ўдзел у медальнай гонцы, то правал на трэцім адназначна перакрэсліў усе шанцы. Тры штрафныя кругі ў стральбе са становішча лежучы не дазвалялі нават змагацца за добрую ачковую прыбаўку ў Кубку нацый. У выніку Дар'я Домрачава так і не паўдзельнічала ў сапраўднай барацьбе - беларусак знялі з дыстанцыі пасля адставання на круг. Па выніках гонкі ў беларусак 15-я пазіцыя і чатыры промахі. Перамаглі жа францужанкі, другая - Германія, шведкі - трэція. У 16:30 у Аберхофе пачнецца мужчынская эстафета.