Заўтра завершыцца Калядны турнір

6 января 2017

Нягледзячы на маразы, горача ў гэтыя дні на лёдзе Каляднага турніру па хакеі на прыз Прэзідэнта Беларусі. Там гарачая пара вырашальных матчаў! І некалькі хвілін таму вызначыліся ўдзельнікі фіналу і паядынку за трэцяе месца.

Каманда Беларусі, нягледзячы на дзве перамогі на старце спаборніцтваў над Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі і Балканамі, сваё права гуляць у галоўным матчы павінна была заслужыць менавіта сёння. Швейцарцы выйшлі на лёд "Чыжоўка-Арэны" вельмі матываванымі і не прапускалі амаль да канца першага перыяду. У другой траціне гаспадары перавагу ўмацавалі 3:0. Выніковы лік 6:0 на карысць каманды Прэзідэнта. Дубль аформіў Аляксандр Макрыцкі. Адзначым, пасля двух спаборніцкіх дзён Аляксандр Лукашэнка быў лідарам спісу бамбардзіраў. На яго рахунку пяць шайбаў і тры дзейсныя перадачы.

Стартаваў гульнявы дзень з упэўненай перамогі зборнай Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў над камандай Балканаў 9:5. Гэты поспех дазволіў хакеістам з ААЭ фінішаваць другімі ў групе А. У квартэце В расіяне разграмілі немцаў 6:0. Дарэчы, удзельнікі турніру дзякуюць беларусам не толькі за сардэчны прыём.

Такім чынам, заўтра Калядны турнір завяршаецца. У 13 гадзін на "Чыжоўка-Арэне" матч за бронзу, у якім пазмагаюцца каманды ААЭ і Славакіі. У 18 гадзін фінал. Беларусь згуляе з Фінляндыяй, якая сёння абгуляла славакаў 5:3.