Завяршаецца абласны адбор у рэспубліканскі фінал турніру "Снежны снайпер"

11 февраля 2018

Рэспубліканскі фінал турніру "Снежны снайпер" пройдзе ў Раўбічах 24 і 25 лютага

На адной спартыўнай хвалі з "Чыжоўка-Арэнай" і Раўбічы. У гэтыя хвіліны ў спартыўным комплексе завяршаецца абласны адбор у рэспубліканскі фінал турніру "Снежны снайпер". Лепшыя ў гэтай гонцы ўвойдуць у зборную цэнтральнага рэгіёна. Акрамя таго, спартыўная рызыка і спаборніцкі дух паказалі і групы падтрымкі юных спрынтараў. За спартсменаў перажывалі амаль 3 тысячы балельшчыкаў.

Рэспубліканскі фінал турніру "Снежны снайпер" пройдзе ў Раўбічах 24 і 25 лютага. Пераможцы спаборніцтваў атрымаюць шанц трапіць у алімпійскі рэзерв і прадоўжыць сваю кар'еру ўжо на прафесійным узроўні. А пра тое, хто выступіць у фінале, даведаецеся ў "Галоўным эфіры" ў 9 вечара.