Абаронца зборнай Беларусі па хакеі Дзмітрый Корабаў пакінуў мінскае "Дынама"

2 марта 2018
Кантракт з гульцом быў скасаваны па ініцыятыве клуба. У дзясятым сезоне КХЛ Корабаў правёў 54 матчы, набраў 11 ачкоў пры каэфіцыенце карыснасці плюс 4. Напярэдадні ў апошняй сустрэчы рэгуляркі "Дынама" саступіла "Словану" з Браціславы 2:4.