За тытул чэмпіёна планеты па футзале пазмагаюцца зборныя Парагвая і Калумбіі

25 апреля 2015

На адзінаццатым чэмпіянаце свету па футзале, які прымае наша краіна, сёння стануць вядомыя імёны ўладальнікаў усіх узнагарод. За тытул чэмпіёна планеты пазмагаюцца зборныя Парагвая і Калумбіі. Бронзавыя медалі разыграюць бельгійцы з аргенцінцамі. Абодва матчы пройдуць на "Мінск-Арэне". Трансляцыі глядзіце ў прамым эфіры на "Беларусь 2".

Напярэдадні ж прайшлі паўфіналы. Рэпартаж Станіслава Ліпскага. 

Так званую залатую паўднёваамерыканскую чацвёрку - Парагвай, Аргенціну, Калумбію і Бразілію - на гэтым чэмпіянаце свету ў адной другой сенсацыйна развяла зборная Бельгіі, якая хутка прагрэсіруе ў футзале.

Дарэчы, адзіная каманда, што прадстаўляе ў паўфіналах Еўропу, нашу краіну запомніць назаўжды. Стартаваўшы на турніры з нічыёй, а затым і зусім прайграўшы, "Чырвоныя д'яблы" у плэй-оф выйшлі толькі дзякуючы лепшай розніцы забітых і прапушчаных мячоў. У чвэрцьфінале Бельгія ў дадатковы час адолела Уругвай і тым самым у Мінску дамаглася на сённяшні дзень свайго гістарычнага максімуму на чэмпіянатах свету - права як мінімум згуляць за бронзу.

Праўда, выціснуць абсалютны максімум у Бельгіі не атрымалася - усё ж у адной другой сапернік быў больш чым грозны: дзеючы чэмпіён свету Калумбія. Паўднёваамерыканцы ў выніку і перамаглі 6:0.

Такім чынам, заўтра Мінск развітаецца з планетарным форумам па футзале.

Раланда Аларкон Рыяс, прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футзалы: "Чэмпіянат свету прайшоў на вышэйшым узроўні, прычым гэта датычыцца ўсіх гарадоў. Шкада, што свята заканчваецца. Футзала з кожным годам для сябе адкрывае ўсё новыя гарызонты. Не буду забягаць наперад, але ў 2019 годзе турнір пройдзе хутчэй за ўсё ў Азіі".

А пакуль медальныя разборкі адзінаццатага чэмпіянату свету: у 18:30 Бельгія згуляе з Аргенцінай, а ў 20:30 фінал Калумбія - Парагвай.

Абодва матчы ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 2", у касах яшчэ застаецца каля тысячы білетаў.