Юнацкая зборная Беларусі па хакеі перамагла на турніры World Invitational Tournament у Канадзе

3 января 2017

Адна яркая перамога ў нашых хакеістаў у новым годзе ўжо адбылася.  Юнацкая зборная Беларусі перамагла на міжнародным турніры ў Канадзе  World Invitational Tournament. Ён штогод праводзіцца сярод гульцоў юнацкага ўзросту з Канады, ЗША і Еўропы, г.з. сярод прадстаўнікоў самых прагрэсіўных хакейных рэгіёнаў планеты. У фінальнай сустрэчы 17-гадовыя беларусы не пакінулі шанцаў канадскай камандзе. Упэўненая перамога -  6:1. Дублямі ў гэтым матчы адзначыліся Васіль Філяеў і Павел Ажгірэй, у якога яшчэ дзве перадачы. Можна з упэўненасцю адзначыць, што на падыходзе вельмі таленавітае пакаленне юных беларускіх хакеістаў.