Юнас Энрат падпісаў кантракт з мінскім "Дынама"

14 июля 2017

Хакейнае мінскае "Дынама" ўзмацняецца шведскім галкіперам Юнасам Энратам. 29-гадовы вартавы варот падпісаў кантракт з "зубрамі" на год. З 2009года ён выступаў у НХЛ за "Бафала", адкуль перайшоў у "Далас", затым - у "Лос-Анджэлес", "Таронта" і "Анахайм". У мінулым сезоне, курсіруючы паміж НХЛ і АХЛ, вывеў у паўфінал канферэнцыі клуб "Сан-Дыега".