Лясгасы вобласці пачалі нарыхтоўваць таварны мёд

11 июня 2015

Лясгасы вобласці пачалі нарыхтоўваць таварны мёд, сабраны з вясенніх і летніх меданосаў. Першымі да нарыхтоўкі прадукта прыступілі паўднёвыя раёны вобласці – Любанскі і Старадарожскі. Да канца медоноснага сезона лясгасы Мінскай вобласці плануюць сабраць рэкордныя 50 тон мёду. Такога паказчыку можна дасягнуць не толькі дзякуючы уменням і намаганням пчаляроў - многае залежыць ад надвор'я і тэмпературы ў летнія месяцы.

Пасеку ў Любанскім раёне наведала Надзея Сербіненка. На гэтым пчальніку - 90 вулляў, у кожным - па адной пчоласям’і. Усяго тут працуе чатыры з паловай мільёны пчол. Перш, чым адчыняць вулей, трэба выканаць некалькі правілаў. Побач з роем пчол нельга гучна размаўляць і рабіць рэзкія рухі, а на вопратцы не павінна быць рэзкіх пахаў.

Вось так выглядае адна рамка, запоўненая свежым мёдам. З адной рамкі можна атрымаць два кілаграмы мёду. Але перад тым, як даставаць яе з вулля, пчол трэба курыць дымам.

Цікава, але ў пчол бывае розны настрой. Найменшы шанц таго, што яны уджаляць, калі казуркі занятыя работай. Пакуль яны актыўна запаўняюць соты, людзі іх не вельмі хвалююць.

У пчаляроў ёсць усяго два тыдні, калі пчолы найбольш актыўна прыносяць мёд. Пачатак чэрвеня - як раз самая напружаная пара. Зараз квітнеюць лугавыя і лясныя травы, таму пчаляры працуюць з самай раніцы і да вечара. З запоўненых рамак трэба пастаянна здабываць мёд. Раней работнікі лясгасаў рабілі гэта ўручную, сёння ж ім на дапамогу прыходзіць сучасная тэхніка - электрычная медагонка.

Па колькасці пчол лідзіруе Любанскі лясгас - тут працуе чатыры пасекі і трыста пчоласямей. За май-ліпень мінулага года любанскія пчаляры нарыхтавалі амаль пяць тон мёду, у разліку 16 кілаграмаў гатовага прадукту на адну сям’ю пчол.

Сітуацыя на мядовым рынку зараз не вельмі стабільная. На кірмашах часта можна купіць няякасны прадукт – нядобрасумленныя пчаляры для падробкі мёду выкарыстоўваюць патаку, цукар і крухмал. Таму важна, каб прадавец меў усе дакументы, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку прадукту. За свой мёд пчаляры лясгасаў ручаюцца.

Вытворчасць мёду для лясгасаў Мінскай вобласці - крыніца дадатковага даходу. Асноўны профіль лясных гаспадарак - нарыхтоўка драўніны, а мёд - гэта прадукт пабочнага лесакарыстання. Тым не менш, якасны лясны мёд заўсёды папулярны і прыносіць прыбытак.