Другі дзень на заключным этапе Кубка свету па веласпорце на трэку

20 января 2018

Другі дзень на заключным этапе Кубка свету па веласпорце на трэку сёння пройдзе на веладроме "Мінск-Арэны". Напярэдадні было разгуляна два камплекты ўзнагарод у мужчын і жанчын у гонках па ачках. На жаль, пакуль гаспадары да п’едэстала не дабраліся. Ёсць добры шанц выправіць гэта сёння. У праграме - спрынт, омніум, кейрын і мэдысан, плюс камандныя спаборніцтвы. Завершыцца беларускі этап Кубка свету заўтра.