Другі медаль у скарбонцы беларускай зборнай у кітайскім Нанкіне

21 Жніўня 2014
Другі медаль у скарбонцы беларускай зборнай на летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях у кітайскім Нанкіне. У спаборніцтвах дзюдаістаў наш Дзмітрый Мінькоў выйграў серабро. Беларус выступаў у складзе змяшанай інтэрнацыянальнай каманды разам са спартсменамі з Бразіліі, Расіі, Сербіі, Мексікі і іншых краін. Першы медаль для нашай краіны напярэдадні заваявала прадстаўніца акадэмічнага веславання Крысціна Стараселец. У яе золата на дыстанцыі тысяча метраў.