Першыя эмоцыі Даніэля Ястрэмскага ў аб'ектыве "Галоўнага эфіру"

2 сентября 2018

Наша краіна выбрала голас Еўропы. Даніэль Ястрэмскі праспявае за Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні" ў Мінску. Адзначу, што сталіца стане гаспадыняй конкурсу другі раз і пад слоганам Light up, вядома, запаліць новыя зоркі.

Абраны вакаліст узначаліў топ-10 нацыянальнага адбору з кампазіцыяй Time і стаў безумоўным фаварытам галасавання гледачоў. Даніэль забраў сэрцы больш як 9 тысяч чалавек, а таксама хрустальнае сэрца нацыянальнага адбору і пуцёўку на прэстыжны музычны форум. Атрымаць перамогу вакалісту не перашкодзіў нават тэхнічны збой. Прамы эфір, бывае.

Даніэль-Алекс, дарэчы, гэта другое імя выканаўца, нарадзіўся ў ЗША, аднак зараз жыве і вучыцца ў Мінску. Хлопец скончыў музычную школу і перайшоў у 9 клас. У свае 14 Даніэль можа пахваліцца сапраўды зорным статусам як удзельнік музычных тэлешоу. У Год малой радзімы Ястрэмскі і яго каманда наладзілі проматур па 12 гарадах Беларусі ў падтрымку сваёй кампазіцыі.

Арганізатарам вакальнага першынства, якое пашумела ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 1" і спадарожнікавага "Беларусь 24", выступіла Белтэлерадыёкампанія. Адзіны ў краіне член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза. У аб'ектыве нашай камеры першы каментарый Даніэля Ястрэмскага пасля абвяшчэння вынікаў.

Што час падкажа Даніэлю Ястрэмскаму, даведаемся на самім конкурсе. А пакуль Беларусь рыхтуецца гасцінна сустрэць рэкордную колькасць дэлегацый: 20 з 18 магчымых. У асноўным над міжнародным шоу будуць працаваць менавіта нашы спецыялісты. Дзіцячае "Еўрабачанне" прыме "Мінск -Арэна". 25 лістапада спартыўна-забаўляльны комплекс запрашае 15 тысяч гледачоў!