Усе гульні 22 тура чэмпіянату краіны па футболе пройдуць 1 верасня

19 августа 2013

У заключным туры першага этапу нацыянальнага першынства Тарпеда, Белшына і Нёман вызначаць, хто з іх стане трэцім лішнім і не зможа пазмагацца за медалі ў турніры першай шасцёркі. Аўтазаводцы згуляюць з БАТЭ, Нёман прыме сталічнае Дынама, больш за ўсіх пашанцавала з сапернікам Белшыне - бабруйчане дома прымуць Славію.