Восьмы медаль Сусветнай летняй універсіяды ў скарбонцы зборнай Беларусі

28 августа 2017

Чарговую, восьмую па ліку медаль Сусветнай летняй універсіяды ў скарбонку зборнай Беларусі прыносіць наша гімнастка Ганна Бажко. Беларуска набрала трэцюю суму балаў у шматбор'і, а гэта алімпійскі від праграмы. Ганна саступіла толькі дзвюм расіянкам: Юліі Бравікавай і Кацярыне Селязнёвай. Яшчэ адна наша спартсменка - Марыя Трубач - таксама мела ўсе шанцы трапіць на п’едэстал гонару, аднак падвяло практыкаванне са стужкай. У выніку беларуска заняла ў шматбор'і 5-е месца. Дзяўчаты працягваюць барацьбу за медалі ў асобных відах. Усяго нашых спартсменак чакае 6 фіналаў. Пакуль у скарбонцы беларусаў 8 узнагарод: акрамя мастацкай гімнастыкі, медалі нашы спартсмены заваёўвалі ў лёгкай атлетыцы, плаванні і цяжкай атлетыцы.