Прэзідэнт Бразіліі заклікаў адмяніць каранцін

25 марта 2020
Супраць каранціну выступае  прэзідэнт Бразіліі. Жаір Балсанару заклікаў грамадзян спыніць панікаваць і вярнуцца да звыклага жыцця.

Жаір Балсанару, Прэзідэнт Бразіліі:  "Вірус ёсць,  мы супрацьстаім яму, але ён хутка пройдзе. Жыццё павінна працягвацца. Павінны быць захаваныя рабочыя месцы і сродкі да існавання сем'яў. Нам трэба вярнуцца да нармальнага жыцця. Я заклікаю муніцыпальныя ўлады адмовіцца ад палітыкі "выпаленай зямлі": закрыцця гандлю, забароны грамадскага транспарту і масавых збораў. Ва ўсім свеце даказана, што група рызыкі - гэта людзі старэйшыя за 60 гадоў. Тады навошта закрываць школы?"