У Палацы спорту разыгрываюцца медалі сярод барцоў

28 июня 2019

Пераносімся ў Палац спорту, дзе ўжо трэці дзень запар разыгрываюцца   медалі сярод барцоў. Сёння ўвечар хварэем за Ірыну Курачкіну і Васілісу Марзалюк. Яны будуць змагацца за золата. А пакуль падвядзём вынік ранішніх сутычак сярод барцоў грэка-рымскага стылю.

На сувязь са студыяй выходзіць наш карэспандэнт   Андрэй Казлоў (прамое ўключэнне). Менавіта сёння барцы грэка-рымскага стылю ўвязаліся ў спаборніцкую барацьбу. Нашы спартсмены былі заяўлены ў трох вагавых катэгорыях. І адразу паведамляю, двое з іх захоўваюць шанцы на медаль ІІ Еўрапейскіх гульняў, але ў выпадку выхаду ў фінал іх апанентаў.

У вагавай катэгорыі да 60 кілаграмаў выступаў малады Ігар Дрозд. Барацьбу наш хлопец навязаў прадстаўніку Украіны Жару Абавіяну, але ўрэшце саступіў. У чвэрцьфінал прабіліся Саслан Даураў у вазе да 67 кілаграмаў. І Павел Лях у вазе да 77-мі. Абодва барцы ўпэўнена перамаглі сваіх сапернікаў. Але вось у паядынку за выхад у паўфінал апаненты апынуліся куды сур'ёзней. У выніку Лях па сутнасці з-за адной памылкі ў партэры саступіў венгру Тамашу Ларыньчшу. А Даураў прапусціў наперад Заура Кабалоева. Хоць трэнеры былі не да канца згодныя з судзейскімі рашэннямі. І Лях, і Даураў увечар даведаюцца, ці трапяць у суцяшальны раўнд. Вынікі пасля выступлення трыа беларускіх барцоў мы падвялі са старшым трэнерам нацыянальнай каманды па грэка-рымскай барацьбе Уладзімірам Копытавым. Папрашу рэжысёраў паставіць фрагменты інтэрв'ю (відэа).

Увечар Ірына Курачкіна будзе змагацца за золата ў вагавай катэгорыі да 57 кілаграмаў. Паядынак пачнецца ў 19 гадзін. У 20 гадзін на дыван выйдзе Васіліса Марзалюк, якая ў вазе да 76 кілаграмаў мае намер узяць золата ІІ Еўрапейскіх гульняў.