Уладзіслаў Ганчароў выходзіць у фінал хатняга этапу Кубка свету па скачках на батуце

18 августа 2017

Алімпійскі чэмпіён Рыа-дэ-Жанэйра Уладзіслаў Ганчароў упэўнена з першага месца выходзіць у фінал хатняга этапу Кубка свету па скачках на батуце. Беларусу не было роўных у кваліфікацыі, прабіўся ў топ-8 і яшчэ адзін беларус - Алег Рабцаў. У жаночым турніры за медаль пазмагаецца наша Марына Махарынская. Турнір прымае сталічны Палац спорту - у Мінск прыехалі 78 атлетаў з 16 краін.

Такім чынам, у суботу ў ранішняй праграме, старт якой прызначаны на 10:00, удзельнікаў і гасцей этапу Кубка свету чакае папярэдні раўнд у сінхронных скачках, а ў вячэрняй - чатыры фіналы, пачатак медальных разборак у 16:00. Уваход у Палац спорту свабодны.