Зборная Беларусі ў медальным заліку на 34-ым радку

16 августа 2016

Пасля бронзы Джавіда Гамзатава зборная Беларусі ў медальным заліку апынулася на 34-ым радку. Нагадаем, у актыве нашай каманды - адзін залаты медаль, два сярэбраныя і дзве бронзы. Тройка лідараў Алімпіяды не змянілася. Узначальвае яго па-ранейшаму зборная ЗША. На другой пазіцыі - Вялікабрытанія, Кітай - на трэцім месцы. Усяго ўзнагароды заваявалі прадстаўнікі 67 краін.