Уладзімір Чапелін - лепшы з беларусаў у спрынтарскай гонцы на этапе Кубка свету па біятлоне

19 января 2018

Уладзімір Чапелін - лепшы з беларусаў у спрынтарскай гонцы на этапе Кубка свету па біятлоне ў італьянскім Антхольцы. З адным промахам ён займае дзявятае месца. Адставанне ад пераможца - нарвежца Ёханеса Бё - 1 хвіліна 32 секунды. У ачковай зоне і Раман Ялётнаў. Два недакладныя стрэлы, 34-я пазіцыя. Заўтра на італьянскім этапе гонкі праследавання.